Падступны Гундзяеў асудзіў Мядзведзева на пакуты
14- Аляксандр Нявзораў
- 9.11.2025, 13:39
- 24,158
Ордэнчык — двухсэнсоўны.
Гундзяеў д'ябальскі падступны. Ён ведаў, на якія пакуты асуджае намесніка старшыні СБ РФ Дзмітрыя Мядзведзева, уручаючы яму ордэн св. Дзмітрыя Данскога (латунны, але са стразамі).
У гэтай узнагароды ёсць надта непрыемная асаблівасць: з-за сваіх памераў і дурной канфігурацыі яна не лезе ні ў чарку, ні ў шклянку і, адпаведна, не паддаецца «абмыванню». Цяпер Мядзведзеў мучыцца, спрабуючы засунуць рэгалію хоць куды-небудзь.
Ды ўвогуле, цацка св. Дзмітрыя Данскога — ордэнчык двухсэнсоўны. Справа ў тым, што Кулікоўская бітва не была змаганнем рускіх супраць «іга» — ды і татараў як такіх. Дзмітрый, даннік і слуга хана Тахтамыша, проста выконваў тахтамышаў загад — «устараніць беклярбека Мамая, які парушыў ардынскія парадкі».
Данскі дзеля выслугі перад ханам паклаў цьму рускіх на Куліковым полі. Гэтая бітва лічыцца «днём воінскай славы Расіі», але даўно высветлена, што там і блізка не пахла ніякай «перамогай». Разагнаўшы нукераў Мамая, рускія былі разгромлены і перарэзаныя воінамі Вялікага Княства Літоўскага.
Абсалютна ўсе непрадузятыя еўрапейскія храністы апісваюць бітву так: «У тым жа годзе была вялікая вайна ў многіх краінах: асабліва моцна змагаліся рускія з татарамі каля Сіняй Вады (Bloen Wassir), і з абодвух бакоў было забіта каля 40 тысяч чалавек. Аднак рускія ўтрымалі [за сабой] поле. І, калі яны ішлі з бою, яны сутыкнуліся з літоўцамі, якіх татары паклікалі туды на дапамогу, і забілі рускіх вельмі шмат і ўзялі ў іх вялікую здабычу, якую тыя ўзялі ў татараў».
Прыблізна гэтак жа гэты дзень «воінскай славы» адзначаны ва ўсіх без выключэння хроніках таго часу — Дэтмара Любекскага, Германа Корнера (German Corner), Ёгана фон Посільге (Johann von Posilge), Ёгана Ліндэнблата.
Праз усяго два гады пасля Кулікоўскай ганьбы ардынцы Тахтамыша ўзялі, разрабавалі і спалілі Маскву. «Гераічны» князь Дзмітрый не пацярпеў падчас штурму і рабавання, бо загадзя ўцёк з горада.
Аляксандр Нявзораў, «Тэлеграм»