У чарзе на беларуска-польскай мяжы стаяць тры тысячы аўтамабіляў
2- 9.11.2025, 14:45
- 3,266
Ад моманту рэгістрацыі да перасячэння мяжы цяпер праходзіць каля 6 дзён.
У чарзе на выезд з Беларусі ў пункце пропуску «Брэст» стаіць больш за 3 тысячы аўтамабіляў, вынікае са звестак «Белтаможсэрвісу». Ад моманту рэгістрацыі ў чарзе да перасячэння мяжы цяпер праходзіць каля 6 дзён.
Аўтамабіліст, які раніцай 9 лістапада праходзіў мытны кантроль, зарэгістраваўся ў чарзе яшчэ 3 лістапада. За дзень на праходжанне кантролю накіроўваюць 400 аўтамабіляў, паведамляе «Еўрарадыё».
А чаргаў з аўтобусаў няма.
Нагадаем, што ў пункце пропуску «Брэст» дзейнічае сістэма электроннай чаргі. Гэта азначае, што не трэба сядзець у аўтамабілі ўвесь тыдзень. Трэба прыехаць на мяжу і зарэгістравацца ў сістэме. Пасля гэтага можна вярнуцца дадому і сачыць за сітуацыяй дыстанцыйна. Гэта зручна для жыхароў Брэста, але не надта зручна для тых, хто вымушаны ехаць для рэгістрацыі ў сістэме электроннай чаргі з іншых рэгіёнаў.
Літва закрыла мяжу з Беларуссю 26 лістапада ў адказ на запуск мэтэаразондаў з кантрабандай, якія парушалі працу літоўскіх аэрапортаў. Праз некалькі дзён урадам Літвы было прынята рашэнне, што мяжа будзе зачыненая да 30 лістапада. Пасля гэтага большасць транспарту з чаргі на літоўскай мяжы накіравалася на польскую мяжу. Паведамлялася, што за тыдзень чарга з легкавых аўтамабіляў вырасла ў шэсць разоў.