10 снежня 2025, Серада, 2:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лёзне чыноўніца заклікала задаваць ёй пытанні, але адключыла каментары

У Лёзне чыноўніца заклікала задаваць ёй пытанні, але адключыла каментары

Лукашысцкая чыноўніца апынулася ў кур'ёзнай сітуацыі.

Намесніца старшыні Лёзненскага райвыканкама Марына Фалібога-Пятухова апынулася ў няёмкай сітуацыі, калі звярнулася да жыхароў праз TikTok, заўважыла BGMedia.

У канцы лістапада чыноўніца запісала відэа, у якім запрашала землякоў задаваць ёй любыя пытанні — маўляў, яна адкрытая да дыялогу і хоча пачуць людзей.

@m_masha8 ♬ арыгінальны гук — Марына Фалібога 🇧🇾

Аднак у выніку здарыўся кур'ёз: ніхто не змог нічога напісаць, таму што каментары пад відэа былі адключаныя. Пэўны час людзі проста маўчалі, і выглядала, быццам ніхто зусім не зацікаўлены ў зносінах. Толькі пазней высветлілася, што каментары былі заблакаваныя самой чыноўніцай — ці то свядома, ці то яна проста забылася іх уключыць.

Пятухова працуе намесніцай старшыні райвыканкама з мая і адказвае за сацыяльную сферу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках