Калі лепш есці сняданак, каб арганізм «растапіў» тлушч?
4- 12.12.2025, 9:57
- 7,710
Час мае значэнне.
Многія людзі сутыкаюцца з праблемай пазбаўлення ад лішніх кілаграмаў. Часто гэта звязана не толькі з колькасцю спажытай ежы, але і з тым, у які час сутак мы садзімся за стол. Аказваецца, час прыёму ежы мае важнае значэнне, асабліва калі гаворка ідзе пра сняданак.
Збалансаваны сняданак павінен утрымліваць і бялкі, і вугляводы — менавіта такое спалучэнне забяспечвае арганізм энергіяй і падтрымлівае стабільны ўзровень цукру ў крыві на працягу дня.
Раніцай арганізм па-рознаму перапрацоўвае бялкі і вугляводы з-за ваганняў гармонаў, адчувальнасці да інсуліну і энергетычных патрэбаў.