15 студзеня 2026, Чацвер, 6:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адсутнасць у мінскіх крамах узрушыла лукашыстаў

21
Адсутнасць у мінскіх крамах узрушыла лукашыстаў

Шукаюць і не могуць знайсці «навагодні настрой».

У многіх крамах Мінска недастаткова або зусім няма навагодняга дэкору, які «стварае атмасферу свята» і стымулюе попыт. Да такой высновы прыйшлі «дэпутаты» Мінгарсавета падчас наведвання сталічных аб’ектаў гандлю, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».

Старшыня Мінгарсавета Арцём Цуран разам з прадстаўнікамі раённых уладаў праверыў гандлёвыя кропкі ў Адоеўскай акрузе, каб высветліць, ці хапае прадуктаў для навагодняга стала і ці выконваюцца рэкамендаваныя цэны.

Выявілася, што частка тавараў паўсядзённага попыту няправільна размешчана ў прыкасавай зоне, а якасць прадукцыі, асабліва арыентаванай на дзяцей, выклікае пытанні. Цуран падкрэсліў, што гандлёвым кропкам варта ўважлівей адбіраць тавары ў прыкасавай зоне і аддаваць прыярытэт якаснай беларускай прадукцыі.

Таксама было адзначана, што некаторыя гандлёвыя аб’екты яшчэ не ўпрыгожаны да Новага года, нягледзячы на адпаведныя патрабаванні. Уладальнікі запэўнілі, што святочнае афармленне будзе завершана ў бліжэйшы час.

«Дэпутат» Руслан Фурс таксама правёў маніторынг некалькіх крам — у адным з правераных аб’ектаў аказалася недастатковая колькасць курыных тушак, незадавальняльны санітарны стан і, зноў-такі, праблемы з навагоднім афармленнем.

На недахоп святочнага дэкору ў гандлі звярнулі ўвагу яшчэ некалькі мінскіх «дэпутатаў», сярод іх Андрэй Крывошаеў.

— Не створана святочная атмасфера, якая стымулюе пакупніцкую актыўнасць у перадсвяточны перыяд, — паскардзіўся ён.

— Крамы крокавай даступнасці адыгрываюць важную ролю ў жыцці кожнага мікрараёна. Яны павінны не толькі забяспечваць насельніцтва неабходнымі таварамі, але і ствараць атмасферу свята, асабліва напярэдадні Новага года, — падтакнуў яму яшчэ адзін «дэпутат» Аляксандр Чарноусік.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках