У Гомелі шасцікласнік скончыў жыццё самагубствам на вачах у бацькоў
26- 12.12.2025, 12:26
- 31,268
З‑за ціску з боку адміністрацыі ў школе.
У Гомелі вучань 6‑га класа скончыў жыццё самагубствам, піша «Штодзень».
Паводле звестак крыніц, хлопчык сутыкнуўся з ціскам з боку адміністрацыі школы.
«Бацькоў выклікалі ў навучальную ўстанову, і пасля вяртання дадому канфлікт працягнуўся. Падлетак пакончыў з сабой проста на вачах у сям'і. Бацька дзіцяці працуе суддзёй», — паведамілі крыніцы выдання.