17 студзеня 2026, Субота, 8:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы Польшчы і Беларусі знойдзены тунэль

29
На мяжы Польшчы і Беларусі знойдзены тунэль

Затрымана 130 мігрантаў.

Польскія памежнікі выявілі чарговы тунэль на ўчастку мяжы з Беларуссю. Паводле даных Падляскага аддзела Памежнай аховы, падземны ход знайшлі паблізу Нарэўкі.

Даўжыня тунэлю складае некалькі дзясяткаў метраў. Ён праходзіць пад памежнай агароджай і тэхнічнай дарогай. Вышыня ходу дасягае прыблізна 1,5 метра. Уваход у падкоп знаходзіўся ў лясным масіве прыблізна ў 50 метрах ад мяжы на беларускім баку, а выхад — ужо на тэрыторыі Польшчы, прыблізна ў 10 метрах ад агароджы.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках