У Санкт-Пецярбургу адключылі мабільны інтэрнэт
7- 12.12.2025, 14:56
- 5,500
З-за атак дронаў?
У расійскім Санкт-Пецярбургу другі дзень не працуе мабільны інтэрнэт. Пра гэта паведамляюць чытачы Telegram-канала «Баста!»:
«У цэнтры горада з тэлефона нічога не адкрываецца. Часам удзень бываюць «прасвятленні», але вельмі рэдка. Увечары, уначы зусім глуха. МТС».
«Не працуе ні МТС, ні «Білайн», ні «Мегафон». У сяброў і сваякоў тое самае. Грошы не перавесці, службы дастаўкі таксама недаступныя, жыццё спынілася».
«Другі дзень не працуе «Білайн». Служба падтрымкі кажа, што пытанні не да іх. Wi-Fi таксама глючыць».
Як пісаў сайт Charter97.org, у Расіі пачалі адключаць мабільны інтэрнэт з-за атак украінскіх дронаў.