Лукашэнка сустрэўся са спецыяльным прадстаўніком Трампа Коулем
17- 12.12.2025, 15:22
- 8,226
Перамовы працягнуцца заўтра.
Дыктатар Лукашэнка сустрэўся са спецыяльным прадстаўніком прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па Беларусі Джонам Коулем. Пра гэта сёння, 12 снежня, паведаміла прэс-служба кіраўніка.
Паведамляецца, што сустрэча працягнецца і заўтра.
Пасля мінулага візіту дэлегацыі ЗША ў Мінск у верасні 2025 года з калоній вызвалілі і вывезлі ў Літву 51 палітвязня, у тым ліку многія вядомыя блогеры, журналісты, апазіцыйныя палітыкі, а таксама замежныя грамадзяне.