15 студзеня 2026, Чацвер, 3:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

AliExpress уводзіць змены для беларусаў

14
AliExpress уводзіць змены для беларусаў

Пакупкі стануць даражэйшымі?

Карыстальнікі AliExpress з Беларусі заўважылі, што гандлёвая пляцоўка перавяла іх акаўнты на разлікі ў беларускіх рублях. Магчымасць выбраць даляр або іншую валюту ў дадатку і на сайце стала недаступнай — поле выбару адлюстроўваецца неактыўным (шэрым), піша smartpress.by.

У абмеркаваннях у інтэрнэце гэтага абнаўлення беларусы адзначаюць, што курс на пляцоўцы прыкметна вышэйшы за афіцыйны і банкаўскі: замест 2,89 рубля за даляр AliExpress ставіць курс 3,15–3,19 рубля. Паводле слоў карыстальнікаў, гэта прыводзіць да падаражання пакупак на 8–10%.

Сітуацыю ўскладняе шматступенная канвертацыя: цана адлюстроўваецца ў беларускіх рублях, спісанне адбываецца ў далярах, а затым банк зноў канвертуе суму ў рублі — часам праз еўра (у залежнасці ад карткі і банка). У выніку канчатковая сума аказваецца вышэй за чаканую, наракаюць беларусы.

Спробы абысці абмежаванні з дапамогай VPN, розных браўзераў або чысткі файлаў cookie даюць толькі часовы эфект або не працуюць увогуле. На фоне раней уведзенага ПДВ карыстальнікі ўсё часцей называюць AliExpress «фактычна адключаным» для Беларусі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках