ЗСУ ачышчаюць Куп'янск ад расійскіх акупантаў
2- 12.12.2025, 18:05
- 5,290
Відэафакт.
У Куп'янску Харкаўскай вобласці штурмавыя групы 425-га асобнага штурмавога палка «Скеля» разам з саюзнымі падраздзяленнямі ачысцілі ад расійскіх акупантаў жылы масіў Юбілейны.
Пра гэта ў пятніцу, 12 снежня, паведамілі ў Telegram-канале палка, апублікаваўшы адпаведнае відэа.
У кароткім апісанні адзначаецца, што захопнікаў спачатку заблакавалі ў шматпавярхоўках, а затым знішчылі.