14 студзеня 2026, Серада, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Адчуванне неверагоднага шчасця»

3
«Адчуванне неверагоднага шчасця»

З'явілася вялікае відэа з вызваленымі беларускімі палітвязнямі.

Відэа працягласцю амаль 9 хвілін запісана у аўтобусе, якім палітвязняў везлі ад беларуска-ўкраінскай мяжы.

«Адчуванне неверагоднага шчасця, шчасце назіраць першы вольны захад сонца — дзівоснай прыгажосці», — такімі сталі першыя публічныя словы на волі Марыі Калеснікавай.

Таксама ў інтэрв'ю далі слова Аляксандру Фядуту, Марыі Золатавай і яшчэ некалькім палітвязням.

Нагадаем, Лукашэнка вызваліў 123 палітвязняў. Пра гэта стала вядома сёння, 13 снежня. Сярод тых, хто выйшаў на волю, — лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, апазіцыйны палітык Павел Севярынец, праваабаронцы Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч і шэраг іншых вязняў сумлення.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках