15 студзеня 2026, Чацвер, 6:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Бяляцкі даў першае інтэрв’ю на свабодзе

9
Алесь Бяляцкі даў першае інтэрв’ю на свабодзе

63-гадовы лаўрэат Нобелеўскай прэміі выйшаў да людзей, якія сустракалі яго ў Вільнюсе.

Сёння з лукашэнкаўскіх турмаў былі адразу вызваленыя 123 чалавекі. Сярод іх кіраўнік і заснавальнік праваабарончага цэнтра «Вясна», лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі.

63-гадовы лаўрэат Нобелеўскай прэміі выйшаў да людзей, якія сустракалі яго ў Вільнюсе.

«Мяне праз усю Беларусь правезлі з завязанымі вачыма. А сядзеў я пад Горкамі, у 14 кіламетрах ад расійскай мяжы. У мяне яшчэ галава круціцца», — заявіў Алесь Бяляцкі.

Ён расказаў, што ад яго патрабавалі напісаць прашэнне аб памілаванні. Ён адмовіўся.

А сёння разбудзілі а 4-й гадзіне ночы і загадалі збіраць рэчы.

На пытанне пра сваю ўзнагароду ён адказаў:

«Гэта Нобелеўская прэмія была дадзена не толькі мне асабіста, а ўсім беларускім актывістам і ўсяму беларускiму народу, які выступаў і выступае за дэмакратыю, за правы чалавека ў Беларусі, які працягвае сваю барацьбу. Хоць яна ў нас ідзе няпроста і цяжка, праз турмы, тысячы людзей сядзелі і цяпер працягваюць сядзець у турмах».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках