Мінск апынуўся адной з сусветных сталіц казіно
23- 17.12.2025, 15:10
- 7,280
Беларуская сталіца ўвайшла ў топ-10.
Мінск апынуўся ў дзясятцы сусветных лідараў паводле колькасці казіно. Такімі дадзенымі падзяліўся партал OLBG.
Па агульнай колькасці казіно Мінск апынуўся на восьмай пазіцыі рэйтынгу. Усяго ў галоўным горадзе Беларусі іх налічваецца 24. У гэтым топе наша сталіца апярэдзіла нават Капенгаген, Дублін і Маямі.
Першае месца прадказальна заняў Лас-Вегас, другая і трэцяя пазіцыі дасталіся Бухарэсту (Румынія) і Макаа (Кітай).
Акрамя таго, Мінск увайшоў у топ-10 паводле колькасці казіно на 100 тыс. чалавек — 10-е месца. У гэтым спісе ў топ-3, апроч тых жа Лас-Вегаса і Бухарэста, нечакана апынулася Прага (Чэхія), пасунуўшы Макаа на чацвёртую пазіцыю.