У Беларусі вырашылі правесці транспартны эксперымент паміж Мінскам і гарадамі-спадарожнікамі
15- 7.12.2025, 22:52
- 10,296
Пачнуць са Смалявіч.
У 2026 годзе ўлады пачнуць выкарыстоўваць электрабусы для дастаўкі жыхароў, прынамсі, у адзін горад-спадарожнік. Пра гэта намеснік генеральнага дырэктара па інавацыйным развіцці холдынга «Белкамунмаш» Алег Быцко расказаў у эфіры тэлеканала СТВ, пішуць «Мінск-Навіны».
Паводле слоў Алега Быцко, першымі з навінкай пазнаёмяцца работнікі БелАЭС. Затым пасажыраў са сталіцы пачнуць вазіць у Смалявічы і назад. Гэта адбудзецца ў 2026 годзе. Пазней электрабусы плануецца накіраваць і ў іншыя гарады-спадарожнікі.
Тэхніка ўжо тэстуецца і здольная пераадолець 100 км. У 2026-м яе ўдасканаляць. У прыватнасці, хочуць павялічыць аўтаномнасць да 250 км і ўкараніць экспрэс-зарадку. Прыгарадныя версіі электрабусаў таксама атрымаюць больш камфортныя сядзенні, а салон будзе абсталяваны рамянямі бяспекі.