13 студзеня 2026, aўторак, 0:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кубілюс: ЕС павінен рыхтаваць свой план міру ва Украіне

6
Кубілюс: ЕС павінен рыхтаваць свой план міру ва Украіне
Андрус Кубілюс
Фота: 15min.lt

Еўракамісар па абароне заклікаў перастаць чакаць сігналаў з ЗША.

Еўракамісар па абароне Андрус Кубілюс лічыць, што Еўропе варта распрацаваць уласныя прапановы па спыненні расійска-ўкраінскай вайны, калі бягучыя перамовы, ініцыяваныя адміністрацыяй Трампа, ні да чаго не прывядуць, паведамляе Politico.

Кубілюс крытычна выказаўся наконт таго, што Еўропа не бярэ на сябе ініцыятыву і толькі рэагуе ў адказ на спробы ЗША спыніць расійска-ўкраінскую вайну.

«Кожныя паўгода мы бачым новыя “планы”, і ў пэўным сэнсе ў мяне ёсць адчуванне, што мы тут нібыта чакаем планаў, якія прыйдуць з Вашынгтона ў гэтым годзе. Такія планы павінны таксама паступаць з Брусэля або з Берліна», — адзначыў еўракамісар.

На яго думку, для Еўропы «надзвычай важна» распрацаваць уласны пакет прапаноў — каб гарантаваць сабе месца за перамоўным сталом.

«Мы павінны мець магчымасць абмяркоўваць два планы: адзін еўрапейскі і адзін, магчыма, падрыхтаваны нашымі амерыканскімі сябрамі... каб знайсці сінергію паміж гэтымі двума планамі і дасягнуць найлепшага выніку», — сказаў Андрус Кубілюс.

Таксама ён выказаў меркаванне, што Еўропе варта ў сваім планаванні ўлічваць сцэнар, калі арт. 5 НАТА «не спрацуе» тады, калі ўзнікне патрэба яе прымяніць.

Паводле звестак Politico, еўрапейскія лідары яшчэ захоўваюць надзею, што Трамп вернецца да сваёй высновы пра тое, што віна за вайну, якая працягваецца, ва Украіне ляжыць менавіта на Расіі, аднак маральна рыхтуюцца і да «горшага» сцэнару, пры якім ЗША дыстанцуюцца і пакінуць Украіну без якой-неbudзь дапамогі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках