9 снежня 2025, aўторак, 6:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расіянам забароняць свабодна вывозіць за мяжу наяўныя рублі і золата

Расіянам забароняць свабодна вывозіць за мяжу наяўныя рублі і золата

У РФ нібыта вырашылі заняцца «абяленнем» эканомікі.

Расійскія ўлады рыхтуюць абмежаванні на вываз з краіны наяўных рублёў і золата, паведаміў на пасяджэнні савета па нацыянальных праектах і стратэгічным развіцці ў Крамлі віцэ-прэм'ер Аляксандр Новак.

Паводле яго слоў, новыя забароны ўвойдуць у план па «абяленні» эканомікі, запусціць які загадаў Пуцін.

«Будзе выключаны бескантрольны вываз з Расіі наяўных рублёў, што маюць неўстаноўленае паходжанне, у тым ліку ў дзяржавы-члены ЕАЭС, а таксама вываз золата ў злітках з тэрыторыі Расіі», — сказаў Новак.

Згодна з планам Мінфіна РФ, вываз золата будзе абмежаваны 100 грамамі на чалавека. «Золата пачало абслугоўваць патокі, якія раней абслугоўваліся наяўнай валютай», праз яго ідзе «адток капіталу» і «адмыванне», наракаў у верасні намеснік міністра фінансаў Аляксей Маісееў. Паколькі на золата не распаўсюджваліся валютныя абмежаванні, якія ЦБ увёў пасля пачатку вайны, расіяне ў 2022–23 гадах вывезлі за мяжу 20–25 тон зліткаў, ацэньваў генеральны дырэктар «Красцветмета» Міхаіл Дзягілеў.

У цэлым план па «абяленні» павінен скараціць долю «ценявой эканомікі» на 1,5% ВУП у бліжэйшыя тры гады, а таксама прынесці ў бюджэт 1 трлн рублёў дадатковых падаткаў, паведаміў Новак.

Акрамя абмежаванняў на вываз рублёў і золата, у яго ўвойдуць яшчэ 8 пунктаў, распавёў ён: сярод іх — меры па кантролі за ўвозам тавараў, гандлем без касавай тэхнікі, дзейнасцю самазанятых, абаротам лічбавых валют, нелегальным крэдытаваннем, а таксама за рынкам алкаголю і тытуню.

Сістэмная задача па «абяленні» эканомікі пастаўлена перад урадам і рэгіёнамі, заявіў на нарадзе ў Крамлі Пуцін. «У сувязі з павышэннем ПДВ нам трэба, каб нічога ў цень не сыходзіла, каб усё працавала легальна і адпаведныя даходы паступалі ў бюджэт», — сказаў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках