9 снежня 2025, aўторак, 12:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беспілотнікі СБУ вывелі з ладу газавы тэрмінал у порце «Темрюк»

2
Беспілотнікі СБУ вывелі з ладу газавы тэрмінал у порце «Темрюк»

Ён гарэў тры суткі.

Цэнтр спецаперацый «Альфа» Службы бяспекі Украіны з дапамогай беспілотнікаў вывёў з ладу тэрмінал па перавалцы звадкаванага газу ў порце «Темрюк» у Краснадарскім краі РФ.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на крыніцы СБУ.

Адзначаецца, што пад ударам былі магутнасці таварыства з абмежаванай адказнасцю «Мактрэн-Нафта», якія палалі тры суткі.

У выніку прылётаў пачаўся маштабны пажар у рэзервуарным парку: гарэлі больш за 20 рэзервуараў аб’ёмам па 200 куб. м з 30 наяўных.

Акрамя таго, беспілотнікі СБУ знішчылі чыгуначныя цыстэрны, прамежкавую запраўчую ёмістасць і зліўна-наліўную эстакаду. Агульная плошча пажару склала каля 3 тысяч кв. м.

«Мактрэн-Нафта» ажыццяўляе перавалку звадкаванага газу з вагонаў і танк-кантэйнераў на спецыялізаваныя судны-газавозы. Тэрмінал быў пабудаваны ў 2008 годзе і разлічаны на перавалку 400 тысяч тон звадкаванага газу ў год.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках