У папулярным чаі выявілі цвіль
1- 9.12.2025, 11:09
- 2,088
Прадукцыя выраблена расійскай кампаніяй.
Санітарна-эпідэміялагічная служба Гомельскай вобласці выявіла ў продажы партыю чорнага байхавога чаю Greenfield Barberry Garden у пакеціках, у якой утрыманне цвілі перавышала дапушчальныя нормы. Пра гэта паведамілі ў ведамстве.
Паводле звестак спецыялістаў, прадукцыя выраблена расійскай кампаніяй ТАА «Орімі». Саннагляд ужо прыняў меры, каб прадухіліць далейшую рэалізацыю партыі, якая не адпавядае патрабаванням бяспекі.
Праверкі працягваюцца, а гандлёвым арганізацыям рэкамендавана зняць згаданую прадукцыю з паліц да завяршэння экспертызы.