Бабіш стаў прэм’ер-міністрам Чэхіі
- 9.12.2025, 12:00
- 1,048
Прэзідэнт Павел зацвердзіў новы ўрад краіны.
Чэшскі прэзідэнт Пётр Павел у аўторак, 9 снежня, прызначыў лідара руху ANO Андрэя Бабіша прэм’ер-міністрам Чэхіі, піша Radio Prague International.
Бабіш, які на пачатку верасня адзначыў сваё 71-годдзе, становіцца найстарэйшым палітыкам, які калі-небудзь узначальваў урад Чэхіі.
Чакаецца, што Павел прызначыць астатніх членаў урада на працягу тыдня.
Як вядома, Бабіш з’яўляецца мільярдэрам і ўладальнікам холдынгу Agrofert, які атрымлівае субсідыі ад Еўрапейскага саюза. Прызначэнне Бабіша прэм’ер-міністрам Чэхіі — дзяржавы-члена ЕС — магло б выклікаць канфлікт інтарэсаў.