На трасе пад Гроднам Geely сутыкнуўся з грузавіком
5- 9.12.2025, 12:48
- 2,194
Вадзіцель легкавога аўтамабіля ў бальніцы.
ДТЗ адбылося сёння каля 08:30 на трасе М-6 паблізу вёскі Абухава Гродзенскага раёна. 43-гадовая жанчына-вадзіцель на Geely урэзалася ў грузавік МАЗ.
—Папярэдне жанчына ехала з боку Мінска ў напрамку абласнога цэнтра і сутыкнулася з грузавіком, — паведамілі ў ДАІ Гродзенскай вобласці.
Вадзіцель Geely даставілі ў бальніцу.
