Зяленскі: Украіна і ЕС дапрацавалі мірны план і гатовыя прадставіць яго ЗША
5- 9.12.2025, 18:45
- 2,826
Ён падкрэсліў, што Украіна зацікаўленая ў сапраўдным міры.
Украіна разам з еўрапейскімі партнёрамі дапрацавала мірны план па завяршэнні вайны і гатовая ў бліжэйшы час накіраваць дакумент у ЗША.
Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у Telegram.
Ён распавёў, што сёння адбылося абмеркаванне з перамоўнай камандай Украіны вынікаў працы ў Лондане на ўзроўні дарадцаў па пытаннях нацыянальнай бяспекі краін ЕС.
— Вельмі актыўна працуем над усімі складнікамі магчымых крокаў для заканчэння вайны. Украінскія і еўрапейскія складнікі ўжо лепш прапрацаваныя, і мы гатовыя прадставіць іх партнёрам у Амерыцы, — адзначыў прэзідэнт.
Зяленскі падкрэсліў, што Украіна будзе гатовая накіраваць дапрацаваныя дакументы ў ЗША ўжо ў бліжэйшы час.
— Мы зацікаўленыя ў сапраўдным міры і пастаянна на сувязі з Амерыкай. І, як слушна адзначаюць партнёры з перамоўных каманд, усё залежыць ад таго, ці гатовая Расія рабіць дзейсныя крокі, каб спыніць крывапраліцце і не дапусціць разгарэння вайны зноў, — адзначыў украінскі лідар.