Холанд дагнаў Ямаля ў спісе найдаражэйшых футбалістаў свету
2- 9.12.2025, 19:08
Кошт нападніка «Манчэстэр Сіці» дасягнуў €200 млн.
Нарвежскі нападнік «Манчэстэр Сіці» Эрлінг Холанд стаў адным з двух найдаражэйшых футбалістаў свету паводле версіі Transfermarkt пасля чарговага абнаўлення рыначнай вартасці гульцоў у Англійскай прэм’ер-лізе (АПЛ).
Холанд падаражэў на €20 млн, яго кошт дасягнуў €200 млн. Столькі ж цяпер у форварда «Барселоны» і зборнай Іспаніі Ламіна Ямаля.
Да аналагічнай ацэнкі ў сваёй кар’еры дабіраліся толькі француз Кіліян Мбапэ у бытнасць гульцом «Пары Сен-Жэрмен» і бразілец Вінісіус Жуніёр з мадрыдскага «Рэала».
Топ-5 найдаражэйшых гульцоў АПЛ выглядае наступным чынам:
Эрлінг Холанд («Манчэстэр Сіці») — €200 млн;
Букайо Сака («Арсенал») — €130 млн;
Коўл Палмер («Чэлсі») — €120 млн;
Дэклан Райс («Арсенал») — €120 млн;
Аляксандр Ісак («Ліверпуль») — €120 млн.
У гэтым сезоне Холанд забіў 23 голы ў 24 матчах, з’яўляецца лідарам гонкі бамбардзіраў АПЛ і нядаўна стаў самым хуткім гульцом у гісторыі АПЛ, які дасягнуў адзнакі ў 100 галоў (за 111 матчах).
У складзе «Манчэстэр Сіці» нарвежац выйграў Лігу чэмпіёнаў і двойчы станавіўся чэмпіёнам Англіі. Яго кантракт з клубам разлічаны да 2034 года.