Трамп: Дні Мадуры палічаныя
15- 9.12.2025, 19:11
- 8,664
Кіраванне сябра Лукашэнкі набліжаецца да завяршэння.
Кіраванне дыктатара Венесуэлы Нікаласа Мадуры хутка скончыцца, заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у інтэрв’ю Politico.
«Яго дні палічаныя», — сказаў Трамп.
Амерыканскі лідар не даў яснага адказу на пытанне, ці можна выключыць магчымасць сухапутнага ўварвання ЗША ў Венесуэлу: «Я не хачу пацвярджаць або выключаць такі варыянт. Не хачу гаварыць пра гэта».
ЗША ў апошнія месяцы сцягвалі ў Карыбскае мора значныя сілы. Да сярэдзіны лістапада колькасць амерыканскіх вайскоўцаў у рэгіёне дасягнула 15 тыс. чалавек. Гэта найбуйнейшая групоўка войскаў ЗША на Карыбах за некалькі дзесяцігоддзяў.
29 лістапада Трамп абвясціў пра закрыццё паветранай прасторы над Венесуэлай.