9 снежня 2025, aўторак, 22:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўропа адказала Трампу

2
Еўропа адказала Трампу

Мільёны грамадзян ЕС ганарацца сваімі лідарамі.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў Еўропу «групай краін, якія раскладаюцца», якая мае «слабых» лідараў. Прэс-сакратар Еўрапейскай камісіі Паўла Пінью яму адказала, піша Politico.

«Мы вельмі радыя і ўдзячныя за тое, што маем выдатных лідараў, пачынаючы з кіраўніцы гэтай установы, прэзідэнткі Еўрапейскай камісіі фон дэр Ляен, якой мы вельмі ганарымся, якая можа весці нас у пераадоленні шматлікіх выклікаў, з якімі сутыкаецца свет», — кажа яна.

Прэс-сакратар таксама пахваліла «многіх іншых лідараў, якія ўзначальваюць 27 дзяржаў-членаў» Еўрасаюза. Па яе словах, шматлікія мільёны грамадзян ЕС ганарацца сваімі лідарамі.

У інтэрв'ю Politico Трамп заявіў, што прэзідэнты і прэм'еры Еўропы «не ведаюць, што рабіць». Ён раскрытыкаваў Еўропу за дрэннае кіраванне і няздольнасць рэгуляваць міграцыю.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках