Сусветнаму рынку нафты прадказалі «суперлішак»
1- 9.12.2025, 23:06
- 1,504
Цэны пойдуць уніз?
У 2026 годзе сусветны рынак нафты чакае суперлішак. Такім прагнозам падзяліліся аналітыкі глабальнага сыравіннага трэйдара Trafigura, паведамляе Bloomberg.
Паводле даных Міжнароднага энергетычнага агенцтва (МЭА), у 2026 годзе на рынку чакаецца рэкордны прафіцыт сыравіны ў аб'ёме больш як чатыры мільёны барэляў у суткі — каля чатырох працэнтаў сусветнага спажывання. Канчатковы вынік, хутчэй за ўсё, будзе меншы, але аналітыкі і трэйдары ўсё адно чакаюць значнага лішку прапанавання.
«Будзь то лішак ці звышлішак, ад гэтага нікуды не дзецца», — прадказаў галоўны эканаміст Trafigura Саад Рахім.
Прычынай такога пералішку сыравіны стала ўвядзенне ў эксплуатацыю буйных нафтавых праектаў, запланаваных шмат гадоў таму, на фоне запаволення сусветнага попыту. Паводле слоў Рахіма, устойлівыя высокія аб'ёмы закупак з боку імпарцёраў, асабліва Кітая, а таксама скарэкціраваныя планы паставак з ЗША і краін АПЕК+ могуць адкласці або змякчыць наступствы лішку прапанавання.