10 снежня 2025, Серада, 0:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзесяткі салдат РФ, якія адмовіліся ўдзельнічаць у вайне, заперлі ў падвале пад Марыупалем

Дзесяткі салдат РФ, якія адмовіліся ўдзельнічаць у вайне, заперлі ў падвале пад Марыупалем

Пераважна туды трапляюць салдаты з Якуціі, Бурятыі і Забайкальскага краю.

У акупаваным пасёлку Мелекіна пад Марыупалем выявілі падвал, дзе ўтрымліваюць расійскіх вайскоўцаў, якія адмовіліся ваяваць з Украінай. Крыніцы Astra паведамілі, што месца знаходзіцца на закінутай будоўлі: пераважна туды трапляюць салдаты з Якуціі, Бурятыі і Забайкальскага краю. Адзін з тых, хто перажыў зняволенне, адзначыў, што вайскоўцы месяцамі жывуць у цеснаце і антысанітарыі. «Цёмна, змрок, няма паветра, сыра, картонкі, паддоны, бутэлькі. Пагаварыў з людзьмі — яны распавялі, што там ужо па восем месяцаў, а то і па годзе сядзяць. Адмоўнікаў, “СОЧнікаў” (самавольна пакінулі частку. — Заўв.), дэзерціраў, недэзерціраў — усіх туды саджаюць», — падкрэсліў ён.

Паводле яго слоў, сярод замкнёных у падвале ёсць тыя, каго афіцыйна лічаць зніклымі без вестак, а часам сваякам гэтых вайскоўцаў хлусяць, што яны занятыя на перадавой. Суразмоўца выдання дадаў, што выйсці адтуль можна альбо праз баявое заданне, «альбо 300-м, альбо 200-м» — то бок параненым або мёртвым. Яшчэ адзін вайсковец з Бурятыі заявіў, што лік утрыманых ідзе на дзесяткі. «Адзін раз нас адначасова ў падвале было 98 чалавек. Спалі, вядома, па чарзе. Адзін, з пазыўным «Кузя», не вытрымаў — яго забрала хуткая», — адзначыў ён. Трэці вайсковец расказаў, што зняволеных выводзяць мыцца раз на месяц: «Трымаюць як скаціну або яшчэ горш… Шмат хто яшчэ нават ваенна-ўрачэбную камісію не прайшоў, нягледзячы на тое, што нехта тут сядзіць паўгода, нехта — год, а адзін ужо другі год сядзіць. Ёсць псіхічна нездаровыя людзі — з шызафрэніяй, з іншымі адхіленнямі».

Падвал, дзе трымаюць «адмоўнікаў», знаходзіцца ў 300 метрах ад санаторыя, у якім адпачываюць турысты. Пасёлак Мелекіна размешчаны на беразе Азоўскага мора — у 20 кіламетрах ад Марыупаля — і знаходзіцца пад кантролем расійскай арміі з 2022 года.

Усе суразмоўцы выдання, што прайшлі праз падвал, служылі ў 37-й брыгадзе. У лютым 2022 года яна ўдзельнічала ў наступе на Кіеў, а потым адзначылася ў штурмавых аперацыях, у тым ліку ў баях за Угледар. Да вайны вайсковая частка 37-й брыгады ў бурацкай Кяхце атрымала мянушку «палігон смерці» — з-за частых выпадкаў гібелі сярод асабовага складу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках