На памежжы з Літвой затрымалі беларусаў з незвычайным грузам
5- 10.02.2025, 15:15
- 4,296

У аўтамабілі знайшлі 32 балоны з геліем, 6 метэазондаў, 13 GPS-трэкераў
Уначы 7 лютага смаргонскія памежнікі паводле аператыўнай інфармацыі затрымалі дваіх беларусаў, якія ехалі на легкавым аўтамабілі паблізу населенага пункта Віктарышкі Астравецкага раёна.
«У прычэпе аўто затрыманыя перавозілі абсталяванне, якое планавалі выкарыстоўваць для супрацьпраўнай дзейнасці. У аўтамабілі і каля дома аднаго з парушальнікаў вайскоўцы выявілі 32 балоны з геліем, 6 метэазондаў, 13 GPS-трэкераў», - распавялі ў ДПК.
Знойдзеныя прадметы, а таксама транспартны сродак канфіскавалі. Праводзіцца разбіральніцтва.
