24 сакавiка 2025, панядзелак, 9:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэбаты ў Нямеччыне: Мерц падтрымаў адпраўку Украіне ракет Taurus

8
Дэбаты ў Нямеччыне: Мерц падтрымаў адпраўку Украіне ракет Taurus

Шольц па-ранейшаму супраць.

Апазіцыйны кандыдат у канцлеры Нямеччыны ад партыі Хрысціянскай дэмакратычнай уніі (ХДУ) Фрыдрых Мерц падчас дэбатаў з дзейным кіраўніком урада Олафам Шольцам пацвердзіў, што падтрымлівае пастаўкі ракет Taurus для Украіны.

Пра гэта паведамляе агенцтва.

Шольц зноў выключыў пастаўкі ракет далёкага радыусу дзеяння Taurus ва Украіну і намякнуў, што Мерц вагаецца ў гэтым пытанні, піша выданне.

«Я не думаю, што гэта правільна пастаўляць разбуральную зброю ўглыб расейскай глыбінкі. Я думаю, што гэта менавіта той крок, які не варта рабіць, калі вы несяце адказнасць за Нямеччыну», - сказаў Шольц.

Мерц адказаў, што «заўсёды быў вельмі выразным» у сваёй пазіцыі з нагоды паставак ракет Taurus ва Украіну.

«Мая пазіцыя ніколі не мянялася, я заўсёды казаў, што пытанне аб пастаўках крылатых ракет павінна разглядацца ў Еўрапейскім звязе. Злучаныя Штаты пастаўляюць, Францыя пастаўляе, Вялікабрытанія пастаўляе, мы таксама павінны былі б пастаўляць», - сказаў ён.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках