Лукашэнкаўскія прапагандысты прыехалі ў акупаваны расейцамі Мелітопаль
7- 10.02.2025, 15:22
- 9,240

Яны сустрэліся з калабарацыянісцкай "адміністрацыяй" горада.
Лукашэнкаўскія прапагандысты Вадзім Гігін, Сяргей Лушч і Грыгорый Азаронак 10 лютага сустрэліся ў Мелітопалі з адміністрацыяй акупаванай часткі Запарожскай вобласці Украіны.
Пра гэта паведаміў у сваім тэлеграм-канале "кіраўнік" калабарацыянісцкай адміністрацыі Яўген Баліцкі.
Адзначым, раней з Мелітопаля ў Беларусь вывозілі дзяцей.
Нагадаем, у сакавіку 2023 года МКС выдаў ордэр на арышт Уладзіміра Пуціна. Ён падазраецца ў датычнасці да незаконнай дэпартацыі дзяцей з Украіны ў Расею. ПАРЕ прыняла рэзалюцыю, у якой адзначаецца, што згодна з нормамі міжнароднага права прымусовая дэпартацыя – гэта прыкмета генацыду, таму ўсе выпадкі павінны расследавацца, а ўсе, хто мае дачыненне, панесці адказнасць. АБСЕ кваліфікавала вываз украінскіх дзяцей як вайсковае злачынства.