18 сакавiка 2025, aўторак, 10:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі «Шахед» ледзь не ўляцеў у пяціпавярховік у Хойніках

43
Расейскі «Шахед» ледзь не ўляцеў у пяціпавярховік у Хойніках

БПЛА ўпаў недалёка ад райвыканкама.

Жыхары раённага цэнтра Хойнікі Гомельскай вобласці распавялі "Флагштоку" аб падзенні ў цэнтры горада расейскага ўдарнага беспілотніка 9 лютага.

Са слоў аднаго з відавочцаў, дрон «прызямліўся» ў раёне райвыканкама прыкладна а 3:30 ночы і ледзь не трапіў у 5-павярховы жылы дом № 3 па завулку Катоўскага:

«Ляцеў недзе з боку паўночнага ўсходу. Упаў амаль ля 5-павярховіка. Увесь дом эвакуавалі, засялілі ў гатэль. Найбліжэйшыя крамы ўдзень закрылі. Пасля абеду дрон вывезлі і ўзарвалі. Увесь горад на вушах. Процьму міліцыі нагналі, у тым ліку АМАП».

Іншая крыніца пацвердзіла інфармацыю:

«Уначы былі чутныя «Шахеды». Адзін беспілотнік упаў побач з выканкамам. З раніцы ўсё было ачэпленае, людзей не пускалі. Былі МНС, міліцыя і сапёры».

Такім чынам, БПЛА ўпаў у Хойніках без дэтанацыі. Яго дакладная мадэль невядомая, магчыма, гэта была найбольш распаўсюджаная мадэль, якую Расейская Федэрацыя выкарыстоўвае для ўдараў па Украіне - дрон тыпу Shahed-136 (Герань-2). Таксама нельга выключаць, што ў Беларусь заляцеў расейскі дрон-падманка Гербера, які служыць для перагрузкі ўкраінскага СПА і не мае выбуховага рэчыва.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках