Журналістку Кацярыну Андрэеву збілі ў калоніі
21- 10.02.2025, 15:40
- 27,428

Палітычнай зняволенай не дазволілі выклікаць лекара.
Журналістку Кацярыну Бахвалаву (Андрэеву) моцна збілі ў калоніі і не дазволілі выклікаць лекара, распавяла на прэс-канферэнцыі ў Вільні 10 лютага актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліна Шарэнда-Панасюк:
- Я чула, як яна прасіла лекара. Яна казала, што яе моцна збілі: «Мяне білі па галаве, паклічце лекара, паклічце лекара…» Вядома, ніхто ёй лекара не паклікаў. Гэта было 9 лютага. 10 лютага яе вывезлі ў СІЗА ў Гомель.
Мне ўдалося пагаварыць з дзяўчынай, якая расказала, што, калі Кацю выклікалі і азнаёмілі з тым, што супраць яе распачатая чарговая справа (паводле абвінавачання ў здрадзе дзяржаве. — Заўв. рэд.), у яе проста здалі нервы. У яе здарылася істэрыка. Што менавіта яна там рабіла, я не ведаю, але гэтая дзяўчына сказала, што Каця была збітая. Яе білі чацвёра: оперупаўнаважаны Чорны, Ганчароў, Алёхін і Зюзін. Гэтыя чатыры мужчыны, «героі», накінуліся на адну Кацю. Яе білі па галаве, яе білі па жываце.