УСУ будуць выкарыстоўваць новыя ўкраінскія дроны Baton
7- 10.02.2025, 20:54
- 7,706

Фота.
Міністэрства абароны Украіны дапусціла да эксплуатацыі новыя беспілотныя авіяцыйныя комплексы ўкраінскай вытворчасці Baton. Пра гэта 10 лютага паведаміла прэс-служба МА.
Адзначаюць, што гэтыя дроны грунтуюцца на рамах розных памераў.
БПЛА вырабленыя з улікам патрабаванняў вайскоўцаў паводле прынцыпу максімальнай простасці і зручнасці эксплуатацыі ў складаных умовах, праінфармавалі ў абароннай установе.
«Баявыя птушкі» гэтых комплексаў могуць працаваць пры розных умовах надвор'я – у мароз і спякоту. Канструкцыйна дроны валодаюць добрымі дынамічнымі ўласцівасцямі. І могуць, сярод іншага, даганяць і падбіваць варожыя цэлі на немалой хуткасці», – гаворыцца ў паведамленні.
