Зяленскі анансаваў візіт прадстаўнікоў каманды Трампа ў Кіеў
2- 10.02.2025, 21:05
- 2,782

Візіт адбудзецца да Мюнхенскай канферэнцыі.
На гэтым тыдні прадстаўнікі каманды прэзідэнта ЗША Дональда Трампа наведаюць Украіну. Візіт у Кіеў адбудзецца да Мюнхенскай канферэнцыі.
Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас супольнай прэс-канферэнцыі з прэзідэнткай Еўрапейскага Інвестыцыйнага Банка Надзеяй Кальвіньё.
Паводле словаў прэзідэнта, сёння «важна засяродзіцца на практычнай працы камандаў Украіны і ЗША і агульнай візіі галоўных рэчаў».
«Безумоўна, могуць быць розныя меркаванні, але павінна быць агульная візія галоўных рэчаў – як спыніць Пуціна і як даць гарантыі бяспекі Украіне. На гэтым тыдні будуць некаторыя сур'ёзныя людзі з каманды прэзідэнта Трампа ў нас, ва Украіне, яшчэ да Мюнхенскай канферэнцыі. Потым будзе Мюнхенская канферэнцыя, у мяне будзе там шэраг сустрэчаў, сярод іншага з віцэ-прэзідэнтам ЗША», – адзначыў Зяленскі.