21 сакавiка 2025, Пятніца, 4:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сірыйскія вайскоўцы не пусцілі расейцаў на базу флоту ў Тарусе

6
Сірыйскія вайскоўцы не пусцілі расейцаў на базу флоту ў Тарусе
Фота: Anadolu

Калоне давялося павярнуць.

Міністэрства абароны Сірыі адмовіла расейскім вайскоўцам у допуску на базу флоту ў Тартусе, паведамляе турэцкае выданне TRT. Калона з 30 грузавікоў з ракетным узбраеннем, якая выехала раніцай з авіябазы Хмэймім, была спыненая вайскоўцамі, якія падпарадкоўваюцца новаму ўраду.

У выніку яе пратрымалі на кантрольна-прапускным пункце ў Тартусе блізу васьмі гадзін. Пасля шматгадзіннага чакання і спроб атрымаць дазвол на ўезд калона вярнулася ў Хмэймім ні з чым.

Інцыдэнт адбыўся на фоне нядаўніх заяваў кіраўніка Мінабароны пераходнага ўрада Сірыі Мурхафа Абу Касры аб тым, што захаванне расейскіх баз у краіне будзе залежаць ад таго, ці прынясе гэта выгаду новым уладам. Міністр даў зразумець, што Дамаск хацеў бы атрымаць экс-дэктара Башара Асада, які хаваецца ў Маскве. Са слоў Касры, кіраўнік урада Сірыі Ахмед Аш-Шараа ўзнімаў гэтае пытанне на сустрэчы з расейскай дэлегацыяй у канцы студзеня. Тады ж абмяркоўвалася выплата рэпарацый, бо войскі РФ дапамагалі Асаду ўтрымліваць уладу, бамбавалі горады, дзе знаходзілася апазіцыя. Пакуль перамовы вынікаў не далі, казаў кіраўнік дэлегацыі, намеснік міністра замежных спраў Міхаіл Багданаў. Пры гэтым Расея выказала гатоўнасць аплаціць аднаўленне Сірыі, каб атрымаць «зялёнае святло».

Шанцаў на поспех няшмат. Супраць захавання расейскіх баз выступае Турцыя, якая дапамагла паўстанцам зрынуць Асада і працягвае іх падтрымліваць. Таксама новыя ўлады разарвалі дамову з «Будтрансгазам» аб інвестыцыях у порт Тартуса ад 2019 года, укладзеную на 49 гадоў. Масква ўжо вывезла частку ўзбраення з Сірыі. У тым ліку гэта рабілася праз базу ў Тартусе. Так, у канцы студзеня туды прыбылі расейскія караблі Sparta, Sparta II, «Іван Грэн» і «Аляксандр Атракоўскі», а спадарожнікавыя здымкі зафіксавалі дзясяткі адзінак вайсковай тэхнікі, прыгатаванай да пагрузкі. Да гэтага судны доўга не прапускалі і яны дрэйфавалі непадалёк у чаканні дазволу ад новых уладаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках