«У Пуціна з «Арэшнікам» здарыўся канфуз»
8- 12.02.2025, 9:11
- 16,814

Кіраўніку Крамля прыйшлося змяніць сваю ядзерную рыторыку.
Яшчэ нядаўна дыктатар Пуцін увесь час распавядаў пра расейскую ядзерную зброю. Але раптоўна ён перастаў успамінаць гэтую тэму.
Пра гэта «24 Каналу» расказаў паліттэхнолаг Міхаіл Шэйтэльман, заўважыўшы, што Пуцін не цураўся пастаянна намякаць на ядзерную зброю. А ягоныя паплечнікі ўвогуле наўпрост пагражалі стукнуць ёй па Украіне. Цяпер гэтага няма.
Чаму Пуцін не згадвае пра ядзерную зброю
Як адзначыў Шэйтэльман, у жніўні пачалася аперацыя УСУ ў Курскай вобласці. І нават у гэтым выпадку Расея не прымяніла ядзерную зброю. Хаця там нават мянялі ядзерную дактрыну.
«Нашыя войскі зайшлі ў Курскую вобласць, але ядзернага ўдару не было. Яны не маюць зараз як пагражаць ядзернай зброяй. За што яны стукнуць? У абмен на ядзерную атаку па Маскве? Калі выкрадзеце Савет бяспекі Расеі? Тэрыторыя Расеі захопленая ўкраінскім войскам. Але нічога не адбылося. У адказ яны прыдумалі «Арэшнік», - сказаў Шэйтэльман.
Урэшце адбыўся адзін дзіўны ўдар гэтай ракетай. Аб наступствах гэтага нападу ў Расеі моцна і не паведамлялі. Потым у лістападзе Пуцін фактычна пагражаў нанесці другі ўдар гэтай ракетай. Але з часам усё літаральна заціхла. Ён ужо не ўспамінае і пра «Арэшнік».
«Камандаванне УСУ зняпраўджвае інфармацыю ад Forbes аб спробе другога ўдару «Арэшнікам». Думаю, што звальненне Юрыя Барысава з пасады дырэктара Раскосмасу звязана менавіта з «Арэшнікам». Раскосмас адказвае за гэтую ракету. А яны не змаглі яе запусціць. Гэта яшчэ адзін канфуз расейцаў», – адзначыў Шэйтэльман.
Нагадаем, выданне Forbes паведамляла, што 6 лютага была няўдалая спроба Расеі другі раз ударыць «Арэшнікам» па Украіне. Аднак ніхто афіцыйна гэтую інфармацыю так і не пацвердзіў.