Над Кіевам збілі шэсць балістычных ракет «Іскандэр-М»
2- 12.02.2025, 12:40
- 6,770
Новыя падрабязнасці адбіцця расейскага нападу.
Над Кіевам уночы 12 лютага збілі шэсць балістычных ракет "Іскандэр-М". У выніку атакі ёсць пашкоджанні, ахвяры і параненыя.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на начальніка Кіеўскай гарадской вайсковай адміністрацыі Цімура Ткачэнка ў Telegram.

«З паведамлення Паветраных сіл, сёння нашыя разлікі СПА знішчылі над сталіцай 6 расейскіх балістычных ракет «Іскандэр-М». Гэта небяспечная зброя, якую няпроста ліквідаваць. І нават падзенне абломкаў можа выклікаць сур'ёзныя разбурэнні», - адзначыў ён.
Са звестак кіраўніка КГВА, у выніку атакі ёсць пашкоджанні жылых дамоў, офіснага будынка і нежылой інфраструктуры ў Галасееўсктм, Святашынскім, Абалонскім, Дняпроўскім, Пячэрскім раёнах.
На 10.00 пажары ў Кіеве ліквідавалі або лакалізавалі.
Інфармацыя аб падзенні абломкаў і пашкоджаннях у Падольскім, Саломенскім раёнах, на асобных аб'ектах у Галосееўсктм раёне не пацвердзілася.
Са слоў Ткачэнкі, у выніку атакі загінуў кіянін 1985 года нараджэння. Таксама чацвёра жыхароў сталіцы атрымалі раны. Сярод іх дзевяцігадовае дзіця. Усім пацярпелым надаецца кваліфікаваная медыцынская дапамога.
Пракуратура пацвердзіла гібель мужчыны 1985 года нараджэння ў Абалонскі раёне.
Як удакладнілі праваахоўнікі, у выніку варожай атакі ўзнік пажар у будынку бізнэс-цэнтра ў Абалонскім раёне і ўзгаранне на складах у Галасееўскім раёне Кіева, а таксама ўзнік пажар на даху дома ў Святашынскім раёне сталіцы. У дварах будынкаў пашкоджаны прыпаркаваныя аўтамабілі.
Пракуратура пачала расследаванне паводле факту ўчынення ваеннага злачынства, які пацягнуў гібель чалавека (ч. 2 арт. 438 КК Украіны)



