WP: Больш за сотню расейцаў эвакуаваліся ва Украіну з Курскай вобласці
1- 2,970

Пасля ўдару РФ па інтэрнаце ў Суджы.
Больш за сотню жыхароў Курскай вобласці эвакуаваліся ў Сумскую вобласць пасля абстрэлу інтэрната ў Суджы.
Пра гэта паведамляе The Washington Post.
У правядзенні эвакуацыі дапамагаў Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа, які знаходзіўся на ўкраінскай тэрыторыі.
Людзей, вывезеных з прымежных населеных пунктаў, якія зазналі абстрэлы, даставілі ў медыцынскія ўстановы і часовыя цэнтры размяшчэння. Некалькі грамадзян Расеі, якія атрымалі раны падчас новых атак, прыбылі ва Украіну праз некалькі дзён пасля гэтага, паведамляюць карэспандэнты WP з Сумскай вобласці.
1 лютага расейская авіяцыя нанесла ўдар кіраванай авіяцыйнай бомбай (КАБ) па будынку інтэрната ў горадзе Суджа. У момант атакі ўнутры знаходзіліся дзясяткі цывільных, якія рыхтаваліся да эвакуацыі. У выніку авіяўдару загінулі сама меней чатыры чалавекі.