Спецпрадстаўнік Трампа Кэлаг адправіўся ў Еўропу
1- 13.02.2025, 10:14
- 2,210

Сустрэнецца з супольнікамі і партнёрамі ЗША, каб "пакласці канец вайне ва Украіне".
Спецпрадстаўнік ЗША ў пытаннях Украіны і Расеі Кіт Кэлаг заявіў, што адправіўся ў Еўропу ў чацвер, 13 лютага.
На сваёй старонцы ў X ён адзначыў, што сустрэнецца з супольнікамі і партнёрамі, якія гатовыя працаваць з ЗША, каб "пакласці канец вайне ва Украіне і аднавіць стабільнасць у Еўропе".
"З нецярпеннем чакаю прадуктыўных сустрэч для хуткага прасоўвання наперад", - падкрэсліў Кэлаг.
Раней Дзяржаўны дэпартамент ЗША паведаміў, што Кіт Кэлаг наведае Нямеччыну, Бэльгію і Украіну з 13 да 22 лютага.
Падчас паездкі ён возьме ўдзел у Мюнхенскай канферэнцыі аб бяспецы, а таксама наведае штаб-кватэры NАТО і ЕЗ у Брусэлі для сустрэч з еўрапейскімі партнёрамі. Ва Украіне Кэлаг пагутарыць з чыноўнікамі і грамадзянамі.