26 сакавiка 2025, Серада, 3:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве прызямліўся бізнэс-джэт ВПС ЗША

7
У Маскве прызямліўся бізнэс-джэт ВПС ЗША
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Самалёт вылецеў з авіябазы Эндрус у штаце Мэрыленд.

У Маскве прызямліўся бізнэс-джэт Gulfstream C-37B, які належыць Вайсковым паветраным сілам ЗША. Як вынікае са звестак сэрвісу Flightradar24, самалёт вылецеў з Кэмп-Спрынгса, штат Мэрыленд, дзе размешчаная авіябаза Эндрус, пасля чаго зрабіў прамежкавы прыпынак у Ратэрдаме, а затым накіраваўся ў Расею, піша The Moscow Times.

На гэты момант афіцыйнай інфармацыі аб мэтах візіту самалёта няма. Аднак за два дні да гэтага, 11 лютага, у Маскву прыбыў іншы амерыканскі бізнэс-джэт Gulfstream G650ER. На яго борце знаходзіўся спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа на Блізкім Усходзе Стыў Уіткоф. У той жа дзень Белы дом паведаміў аб вызваленні амерыканскага грамадзяніна Марка Фогеля, раней прысуджанага ў Расеі да 14 гадоў турмы.

У адміністрацыі Дональда Трампа адзначылі, што вызваленне Фогеля - гэта «праяўленне добрай волі» з боку Масквы і пазітыўны сігнал у кантэксце магчымага ўрэгулявання ўкраінскага канфлікту.

Узамен Злучаныя Штаты вызвалілі расейца Аляксандра Вінніка, сузаснавальніка крыптабіржы BTC-e, якога Вашынгтон абвінавачваў у адмыванні грашовых сродкаў на суму ад $4 да $9 млрд. Увечары 13 лютага Віннік прыбыў у Турцыю, адкуль быў адпраўлены іншым рэйсам у Расею.

Дональд Трамп, каментуючы вызваленне Фогеля, паведаміў, што яшчэ адзін амерыканскі грамадзянін неўзабаве будзе вернуты на радзіму. Аднак імя гэтага чалавека ён не назваў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках