24 сакавiка 2025, панядзелак, 10:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шольц заклікаў увесці надзвычайнае становішча ў Нямеччыне

25
Шольц заклікаў увесці надзвычайнае становішча ў Нямеччыне

Каб павялічыць дапамогу Украіне на фоне перамоў Трампа і Пуціна.

Нямеччыне неабходна як мага хутчэй павялічыць дапамогу Кіеву на фоне распачатых перамоў прэзідэнтаў ЗША і Расеі, а для гэтага парламенту краіны варта прызнаць вайну ва Украіне і яе наступствы для бяспекі Еўропы надзвычайнай сітуацыяй, заявіў канцлер ФРГ Олаф Шольц.

"Гэта азначае, што наша падтрымка Украіны, якая цяпер важная як ніколі, больш не будзе ажыццяўляцца за кошт іншых задач, якія наша дзяржава павінна выконваць у дачыненні да сваіх грамадзян", - сказаў Шольц.

Пры гэтым ён адзначыў, што бундэстаг можа абвясціць надзвычайную сітуацыю ў адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 115 Асноўнага закона ФРГ.

Паводле слоў Шольца, перамовы Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна не сталі нечаканасцю, але яны "патрабуюць дакладнага, хуткага і рашучага пазіцыянавання Еўропы".

Канцлер ФРГ падтрымаў імкненне Трампа як мага хутчэй закончыць баявыя дзеянні, але падкрэсліў, што Нямеччына "ніколі не падтрымае прадыктаваны мір".

Перамога Расеі і крах Украіны не прывядуць да міру, а, наадварот, "паставяць пад пагрозу мір і стабільнасць у Еўропе, прычым далёка за межамі Украіны", падкрэсліў канцлер.

“Сёння мы павінныя зірнуць праўдзе ў вочы: што азначаюць дзеянні і заявы адміністрацыі ЗША для Украіны, Еўропы і свету. Бяздзейнасць азначала б пастаноўку пад пагрозу бяспекі нашай краіны і нашага кантынента. І я не дазволю гэтаму адбыцца ў гэты крытычны для нашай краіны час”, - сказаў на заканчэнне Шольц.

Нямеччына займае другое месца пасля ЗША ў пастаўках узбраенняў ва Украіну. З пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну Бэрлін даў Кіеву рознага кшталту дапамогі на 44 млрд еўраў, казаў раней афіцыйны прадстаўнік урада ФРГ Штэфен Хебэштрайт. У 2025 годзе з бюджэту краіны мяркуецца вылучыць на вайсковую падтрымку Украіны яшчэ каля 4 млрд еўраў, аднак дакумент пакуль не зацверджаны ўрадам.

Трамп пасля ўступлення на пасаду прэзідэнта ЗША правёў першую афіцыйную тэлефонную размову з Пуціным 12 лютага. Пасля гутаркі, якая доўжылася паўтары гадзіны, Трамп паведаміў, што дамовіўся з расейскім прэзідэнтам аб тым, што каманды дзвюх краін "неадкладна пачнуць перамовы" для ўрэгулявання вайсковага канфлікту.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках