24 сакавiка 2025, панядзелак, 20:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дрон РФ уначы прабіў саркафаг Чарнобыльскай АЭС

51
Дрон РФ уначы прабіў саркафаг Чарнобыльскай АЭС

Пашкоджаная абалонка схованкі.

Расейскі ўдарны дрон з фугаснай баявой часткай уночы 14 лютага трапіў у сховішча 4-га энергаблока Чарнобыльскай АЭС.

Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў у Telegram.

«Гэтае сховішча Украіна будавала разам з іншымі краінамі Еўропы і свету, разам з Амерыкай - з усімі, хто хоча сапраўднай бяспекі для людзей. Адзіная дзяржава ў свеце, якая можа атакаваць такія аб'екты, акупаваць тэрыторыю атамных станцый і весці баявыя дзеянні, увогуле не лічачыся з наступствамі, - гэта сённяшняя Расея. І гэта тэрарыстычная пагроза ўсяму свету.

Зяленскі падкрэсліў, што РФ не мяняе сваёй шалёнай антычалавечай дзяржаўнай рыторыкі.

@charter97.org Дрон пробил саркофаг ЧАЭС – МАГАТЭ подтверждает #чернобыль #чаэс #новости #пожар #дрон #угроза #беларусь ♬ оригинальный звук - Хартия97

Сховішча на ЧАЭС было пашкоджанае гэтым дронам. Пажар патушылі. Цяпер радыяцыйны фон не падвышаўся, і за гэтым стала сочаць. З першых ацэнак, пашкоджанні схованкі істотныя», - гаворыцца ў паведамленні.

«І гэта азначае, што Пуцін дакладна не рыхтуецца да перамоў. Ён рыхтуецца і далей ашукваць свет. Менавіта таму патрэбны аб'яднаны ціск усіх, хто шануе жыццё, - ціск на агрэсара. Расея павінна несці адказнасць за тое, што яна робіць», - рэзюмаваў ён.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках