У Менску за «здраду дзяржаве» судзяць мытніка
6- 14.02.2025, 11:19
- 8,106

Яму пагражае да 15 гадоў
14 лютага ў Менскім гарадскім судзе пачынаюць судзіць 29-гадовага мытніка Віктара Вараб'ёва за «здраду дзяржаве». Працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме пад старшынствам Сяргея Хрыпача, піша «Вясна».
Акрамя ч. 1 арт. 356 КК, мужчыну таксама абвінавачваюць у «перавышэнні ўлады ці службовых паўнамоцтваў» (ч. 1 арт. 426 КК), «спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК), «удзеле ў экстрэмісцкім фармаванні» (ч. 3 арт. 3, 1, актыўным удзеле ў іх» (ч. 1 арт. 342 КК). Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
На старонцы Linkedin пазначана, што з 2018 года Віктар працаваў старшым інжынерам сувязі на мытні. Магчыма, з гэтым і звязаная крымінальная справа супраць яго за «перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў».