Forbes: Агенты ГУВ прайшлі 500 км і ўзарвалі высокатэхналагічную сістэму каля Масквы
12- 14.02.2025, 23:02
- 38,190

«Валдай» быў варты рызыкі.
Расея распрацавала адну з самых сучасных у свеце сістэм барацьбы з дронамі і разгарнула яе ў раёне Масквы, каб абараніць горад ад украінскіх беспілотных удараў. Пра гэта піша Forbes.
Разам з тым усё гэта было марным. Паведамляецца, што намаганнямі ГУВ быў знойдзены і знішчаны радар і сістэма глушэння «Валдай», што патэнцыйна расчысціла шлях беспілотнікам.
Уначы 6 лютага ў горадзе Даўгапрудны нешта ўзарвалася. Нехта на зямлі зафіксаваў начны выбух на камеру тэлефона.
«Выбуховая прылада знішчыла дзве расейскія радыёлакацыйныя сістэмы «Валдай», прызначаныя для 24-гадзінннага аўтаматычнага выяўлення і супрацьдзеяння беспілотным лятальным апаратам», – паведамляла ГУВ. Са звестак ведамства, вайсковая частка, дзе адбыўся выбух, адказвае за бяспеку паветранай прасторы над Масквой.
Як украінцы выявілі і, як мяркуецца, пашкодзілі сістэму «Валдай», якая ўключае ў сябе некалькі асобных датчыкаў, незразумела. Са слоў журналістаў, відэа можа ўказваць на тое, што ўкраінскі агент падкраўся да «Валдая» і заклаў выбухоўку.
Калі гэта сапраўды так, то гэта была рызыкоўная аперацыя ў густанаселеным рэгіёне амаль за 500 км ад лініі фронту ва Украіне. Але гэта не беспрэцэдэнтны выпадак. Украінскія агенты неаднаразова пранікалі на тэрыторыю Расеі для дыверсій на вайсковых самалётах, караблях і іншых цэлях.
«Валдай» відавочна каштаваў рызыкі. Зусім новая сістэма, відаць, даволі рэдкая ў расейскіх войсках, уключала ў сябе пасіўныя радыёдэтэктары, інфрачырвоныя датчыкі, радары і радыёперашкоды для выяўлення і глушэння цяжкавыяўных невялікіх БПЛА на адлегласці да 10 км. Ліянозаўскі электрамеханічны завод у Маскве пачаў распрацоўку «Валдая» у 2016 годзе. Першы экзэмпляр паступіў на ўзбраенне ўсяго чатыры гады таму.
Нават самая складаная сістэма барацьбы з беспілотнікамі ўразлівая перад самымі простымі сродкамі нападу: хтосьці можа падысці і закласці бомбу. Але ёсць довады, што «Валдай» таксама ўразлівы да тых жа беспілотнікаў, якія ён павінен выяўляць і глушыць. У 2022 годзе ўкраінскі беспілотнік разбамбіў тое, што, відаць, было кампанентамі «Валдая» недзе недалёка ад лініі фронту ва Украіне.
Чаму ўкраінцы нацэліліся на «Валдай» у Даўгапрудным, відавочна. Сілы абароны пашыраюць сваю кампанію глыбокіх удараў па расейскіх авіябазах, заводах і нафтавых аб'ектах. Рэйды на расейскую нафтавую прамысловасць у мінулым месяцы, магчыма, знішчылі да 10% вытворчасці нафтапрадуктаў у краіне.
Украіна запускае крылатыя ракеты па некаторых з самых складаных цэляў. Самыя цяжкія з БПЛА Украіны могуць пераадольваць больш за 1500 км з дакладным навядзеннем.
Найноўшыя беспілотнікі нават маюць магчымасць скідаць бомбы і вяртацца назад на базу. Супрацьстаянне гэтым беспілотнікамі - надзённая задача для расейцаў у поўнамаштабнай вайне. Барацьба са сродкамі, з дапамогай якіх Расея супрацьстаіць беспілотным пагрозам - у сваю чаргу, прыярытэт для Украіны. Гэта настолькі тэрміновая задача, што выведвальнае кіраванне краіны можа нават адправіць кагосьці ў небяспечнае 500-кіламетровае падарожжа праз усю Расею, каб закласці выбухоўку сярод ночы.
Ukraine’s GUR announces the destruction of Russia’s newly developed and deployed "Valdai" radar system in Moscow.
— SPRAVDI — Stratcom Centre (@StratcomCentre) February 13, 2025
The system, designed to detect drones and airborne threats, was a recent addition to Russia’s air defense network.
Now it's not. pic.twitter.com/SzSrCd6FIf