Экспэрт: F-16 мог уступіць у паветраны бой з расейскім самалётам
1- 14.02.2025, 15:52
- 7,852

Украіна магла выкарыстоўваць заходнія знішчальнікі для знішчэння расейскай авіяцыі.
Украіна ўжо некаторы час выкарыстоўвае заходнія знішчальнікі F-16 не толькі як сістэму супрацьпаветранай абароны. Пра гэта ў эфіры Radio NV распавёў галоўны рэдактар Defense Express Алег Каткоў.
«Ён ужо гэта робіць, ёсць фатаграфіі, якія выкладаюцца у сеціва. Можна з упэўненасцю казаць, што калі фатаграфія гэтага F-16 з'явілася два тыдні таму, то расейцы яе ўбачылі. На ёй відаць F-16, які нясе SDB. Відэа было зроблена ў Сумскай вобласці. Таму зразумела, што F-16 выкарыстаў малакаліберныя дальнабойныя бомбы SDB для ўдараў па аб'ектах РФ у Курскай вобласці. Гэта проста факт», - сказаў Каткоў.
Ён таксама, спасылаючыся на фота ў сетцы, выказаў меркаванне, што Украіна магла выкарыстоўваць заходнія знішчальнікі і для знішчэння расейскай авіяцыі.
«Нядаўна ў адным Telegram-каналаў з'явілася фатаграфія F-16, які заходзіць на пасадку пасля працяглай місіі. І ў яго відаць узбраенне, не стае адной ракеты – AIM-9C. Гэта версія ракеты, якая мае далёкасць ад 105 да 120 кіламетраў. І ён яе адстраляў па нейкім расейскім самалёце. Магчыма, падчас місіі прыкрыцця іншых машын, якія ажыццяўлялі бомбавыя ўдары. Таму так, F-16 ужо выкарыстоўваецца як самалёт, шматфункцыянальны знішчальнік», - дадаў экспэрт.