23 сакавiка 2025, Нядзеля, 4:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Няўзораў: Патрыётам Расеі сёння вельмі балюча

15
Няўзораў: Патрыётам Расеі сёння вельмі балюча

Даводзіцца трываць прыніжэнні.

Трамп дэманстратыўна круціць лёс дзяржавы расейскай на прычынным месцы, нагадваючы РФ, што яна цалкам залежная ад яго прыхамацей і капрызаў, піша ў сваім тэлеграм-канале расейскі журналіст, тэлевядоўца і публіцыст Аляксандр Няўзораў.

Гэта відавочнасць, з якой спрачацца немагчыма.

Але тут расейцы гатовыя і пакруціцца, у надзеі на тое, што за паслушэнства шчодры Трамп адкроіць ім не самы кашчавы кавалачак «перамогі». Тут нянавісць да Украіны прымушае пакорліва трываць прыніжэнні.

Бо ўсім зразумела тое, што пяшчоты Трампа з Пуціным - гэта прыцмокванні для адцягвання ўвагі і мармытанне дасведчанага ветэрынара, якому трэба надзець наморднік на здзічэлага шалёнага сабаку.

Але гэта добра. Адурэлыя ад смагі ўкраінскай крыві, расейцы «ўсміхаюцца і махаюць». Але вось скандал з ДУМ (Духоўнай Управай Мусульман РФ) ім будзе перажыць складаней.

Сутнасць справы: Як высветлілася, усе афіцыйныя мерапрыемствы гэтай шаноўнай арганізацыі праводзяцца пад велізарнай карцінай, дзе рускія князі курчацца ў пакутах пад нагамі ардынцаў, якія зрабілі з іх целаў памост для пераможнага балю.

Такое сапраўды мела месца пасля разгрому маскавітаў у бітве на р. Калцы. Ханам тады ўдалося «ўтаптаць» на пераможным карпаратыве штук сорак параненых князёў і князікаў.

«Калкінская ганьба» - заўсёды была «вялікім рускім болем», сімвалам і напамінам пра ярмо і бяссілле.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках