23 сакавiка 2025, Нядзеля, 4:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі збіраецца размаўляць з Трампам пра Беларусь

18
Зяленскі збіраецца размаўляць з Трампам пра Беларусь

Прэзідэнт Украіны бачыць пагрозу з тэрыторыі нашай краіны.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што на сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам хацеў бы абмеркаваць пытанне Беларусі.

«Думаю, што буду з прэзідэнтам Трампам казаць пра тое, што расейцы збіраюцца зрабіць з Беларуссю. Мы гэта добра разумеем. Я думаю, заўтра будзе магчымасць пагаварыць пра гэта, можа, сёння яшчэ», - сказаў Уладзімір Зяленскі журналістам 14 лютага ў Мюнхене, куды ён прыехаў для ўдзелу ў Канферэнцыі ў пытаннях бяспекі.

Пазней украінскі прэзідэнт удакладніў:

“Вы ведаеце, што адбываецца з беларусамі? Ніхто не запярэчыў, ніхто не думае пра гэта. Але гэта факт. Ужо сёлета Расея падрыхтуе 15 дывізій для трэніроўкі і ўзмацнення сітуацыі на беларускім кірунку. І мы думаем, што яны ўсе будуць на тэрыторыі Беларусі, альбо часткова. Гэта будзе, я не ведаю, 100-150 тысяч чалавек. Гэта проста вялікая групоўка”.

Ужо на ангельскай мове Зяленскі дадаў, што не ўпэўнены, што гэтая групоўка пойдзе надыходам ва Украіну. З яго слоў, гэтыя сілы могуць пайсці ці ў Польшчу, ці ў краіны Балтыі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках