Зяленскі пасля сустрэчы з Вэнсам: Рыхтуем план, як спыніць Пуціна
4- 14.02.2025, 21:57
- 6,160

Украіне патрэбныя надзейныя гарантыі бяспекі.
Украіне патрэбныя надзейныя гарантыі бяспекі пасля вайны з РФ, таму Кіеў прадоўжыць супольна працаваць з адміністрацыяй ЗША над пошукамі шляхоў заканчэння вайны.
Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сказаў журналістам пасля сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам ЗША Джэй Ды Вэнсам у Мюнхене.
Ён падкрэсліў, што размова з Вэнсам «была выдатная», але «дакладна не апошняя».
«Таму што нам ёсць пра што паразмаўляць, над чым папрацаваць і падрыхтаваць план, як спыніць Пуціна і скончыць вайну. Насамрэч мы гэтага вельмі хочам, але нам патрэбныя рэальныя гарантыі бяспекі. Мы будзем прадаўжаць сустракацца і працаваць», – сказаў ён.
Зяленскі таксама выказаў надзею, што ў найбліжэйшы час Кіеў наведае спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША ў пытаннях Украіны і Расеі Кіт Келаг.