21 сакавiка 2025, Пятніца, 4:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

AP: Еўропа негалосна распрацоўвае план адпраўкі войскаў ва Украіну

6
AP: Еўропа негалосна распрацоўвае план адпраўкі войскаў ва Украіну

Склад і памер кантынгенту залежыць ад некалькіх чыннікаў.

Група еўрапейскіх краінаў негалосна распрацоўвае план адпраўкі міратворчых войскаў ва Украіну. У Еўропе занепакоеныя, што прыярытэты бяспекі ЗША ляжаць у іншых сферах.

Пра гэта паведамляе The Associated Press.

Як адзначае выданне, Брытанія і Францыя – у авангардзе намаганняў магчымай міратворчай місіі. Эўрапейскія краіны пачалі вывучаць, якія сілы маглі б спатрэбіцца. Але ўзніклі апасенні, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп можа заключыць пагадненне з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным без ЕЗ.

Як піша AP, у снежні 2024 года, яшчэ да інаўгурацыі Трампа, група лідараў і міністраў сустрэлася з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім у штаб-кватэры генеральнага сакратара NATO Марка Рутэ ў Брусэлі. Там былі прадстаўнікі Брытаніі, Даніі, Францыі, Нямеччыны, Італіі, Нідэрландаў і Польшчы, а таксама высокапастаўленыя чыноўнікі ЕЗ.

Перамовы грунтаваліся на ідэі прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона , якую ён выставіў яшчэ ў пачатку 2024 года. Але тады яна выклікала крытыку.

Выданне дадае, што якімі будуць міратворчыя сілы, будзе залежаць ад умоваў мірнай дамовы і іншых чыннікаў.

«Мы знаходзімся на вельмі ранняй стадыі», – сказаў міністр абароны Эстоніі Хана Пеўклур у інтэрв'ю Associated Press у кулуарах Мюнхенскай канферэнцыі ў бяспецы.

Паводле ягоных словаў, нягледзячы на розныя дыскусіі і чуткі, для еўрапейскіх хаўруснікаў «крытычна важна» зразумець, як будзе выглядаць лінія судакранання ва Украіне, перш чым распрацоўваць план.

Эстонскі міністр падкрэсліў, што калі Расея і Украіна скароцяць свае сілы ўздоўж лініі фронту да «пары тысячаў» з абодвух бакоў, то «для Еўропы не будзе праблемай таксама быць там», але будзе значна складаней, калі канфлікт будзе «кіпець».

Эксперты і афіцыйныя асобы мяркуюць, што пры цяперашняй сітуацыі ва Украіне трэба будзе разгарнуць мацнейшы і больш колькасны кантынгент, чым простыя міратворцы, да прыкладу, як «блакітныя каскі» ААН.

«Яны (расейцы, – рэд.) парушаюць усе дамовы. Таму, калі мы адправім туды войскі, у іх павінны быць авіяцыя, вялікія сухапутныя войскі, беспілотнікі, контрбеспілотнікі, супрацьпаветраная і супрацьракетная абарона», – мяркуе былы камандзір войскаў ЗША ў Еўропе Бэн Ходжэс .

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках