16 сакавiка 2025, Нядзеля, 8:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспартны праект ЗПГ у Луізіяне атрымаў ухвалу Трампа

Экспартны праект ЗПГ у Луізіяне атрымаў ухвалу Трампа

Ліцэнзія выдадзеная для паставак на рынкі Азіі і Эўропы.

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа заявіла ў пятніцу, што выдала ліцэнзію на экспарт звадкаванага прыроднага газу для праекту Commonwealth LNG у Луізіяне.

Гэта першая ўхвальная пастанова датычна экспарту ЗПГ пасля таго, як былы прэзідэнт Джо Байдэн прыпыніў яго ў пачатку мінулага года. Як зазначае агенцтва Reuters, экспартная ліцэнзія выдадзеная для паставак на рынкі Азіі і Еўропы.

Міністр энэргетыкі Крыс Райт, чыя ўстанова адказвае за ўхваленне паставак, заявіў, што экспарт амерыканскага ЗПГ «умацоўвае эканоміку ЗША і падтрымлівае працоўныя месцы ў Амерыцы, адначасова ўмацоўваючы энэргетычную бяспеку ва ўсім свеце».

ЗША спрабуюць павялічыць экспарт ЗПГ, каб дапамагчы знізіць залежнасць Еўропы ад расейскага газу пасля ўварвання Масквы ва Украіну тры гады таму.

Трамп распарадзіўся зняць замарозку на выдачу дазволаў на экспарт ЗПГ у дзень свайго другога ўступлення на пасаду 20 студзеня гэтага года.

Кампанія Commonwealth LNG, якая, як піша Reuters, чакала дазволу даўжэй, чым любая іншая кампанія, мае намер пабудаваць экспартны завод у Луізіяне магутнасцю 9,5 млн метрычных тонаў звадкаванага газу за год – для продажу ў краіны, якія не маюць пагаднення аб свабодным гандлі з ЗША.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках